«Хор – гэта мая барацьба»


Чарговае выданне культуры ў нас спрэс музычнае.

Па-першае, мы пастараліся развеяць загадкі Вольнага хору – напэўна, самага таямнічага стварэння беларускага супраціву. Маючы за плячыма выступы ў метро, гандлёвых цэнтрах, святынях, на прыступках будынкаў і на плошчах, хор даў вялікі канцэрт у Каралеўскім замку ў Варшаве. Мы туды схадзілі і пагаварылі з салістамі (увага: іх галасы змененыя).

Па-другое, мы звязаліся з оперным спеваком Ільём Сільчуковым. На гэтым тыдні знакаміты барытон выпусціў кліп на песню «Ваўкі», і мы задаліся пытаннем, ці ёсць у ім адсылкі да беларускай сучаснасці.

Калаж з фота: ТК / Белсат