Як збіралася і як рассыпалася Русь


Цягам стагоддзяў розныя валадары спрабавалі аб’яднаць пад сваёй уладаю землі былой Русі. Расея прабуе гэта зрабіць нават у ХХІ стагоддзі! Але сама логіка гісторыі падказвае, што ў яе нічога не атрымаецца.

Пра панятак «Русь» і «рускія землі» ішлося ў адным з папярэдніх выданняў:

Яшчэ адно выданне разбіралася, чаму Расея так прагне ўладарыць у Кіеве:

У гэтым выданні праграмы «Вусы Скарыны» гаворка пойдзе пра збіранне рускіх земляў пасля распаду Кіеўскае Русі. Спробы сабраць разам гэтыя землі былі вельмі сур’ёзныя. Узгадайма Галіцка-Валынскае княства, што зрабілася каралеўствам. Або Вялікае Княства Літоўскае, што раскінулася ад мора да мора. Найбольш паспяховаю сталася Масковія, якая разраслася да Расейскае імперыі.

Чаму ўсе спробы сабраць Русь нанова раз-пораз правальваліся, распавядзе аўтар і вядоўца, гісторык Цімох Акудовіч.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Wikimedia Common