Цыганкоў: «Збылася мара расейцаў – яны зноў у СССР»


Што Азаронак падказвае Лукашэнку? Чаму РПЦ – ракавая пухліна праваслаўя? Ці могуць у Беларусі скончыцца рэпрэсіі? Як кітайцы выратуюць расейскі аўтапрам?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

Валянціна Вештарт, эканамічны аглядальнік:

  • У Беларусі ўжо няма, каго рэпрэсаваць, але ж сістэме рэпрэсаваць кагосьці трэба
  • Людзі не сталі думаць іначай, чым у 2020 годзе
  • Расейцы кажуць, што яны ўсё вытрымаюць – не такое, маўляў, вытрымлівалі

Антоній Гівойна, грамадскі актывіст і валанцёр:

  • Бамбардаваны Харкаў выглядае лепей, чым некаторыя гарады Мурманскай ці Смаленскай абласцей
  • Лукашыстам падабаецца такая віртуальная вайнушка, калі не прыязджаюць двухсотыя і трохсотыя
  • Расейцы цяпер не ездзяць на гару Афон, бо грэкі для іх цяпер некашэрныя

Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар REFORM.BY:

  • Сілавікі Лукашэнкі змагаюцца супраць беларусаў па нацыянальным прызнаку
  • Бяспраўе можа справакаваць людзей на гвалт супраць чыноўнікаў і сілавікоў
  • У Беларусі змогуць арганізаваць паломніцкі турызм для расейцаў у месцы, дзе жыў Сувораў

Віталь Цыганкоў, вядоўца «Размовы» на «Белсаце»:

  • Лукашэнкавы сілавікі – проста шаўкі, выконваюць загад зверху
  • Макей цяпер – міністр ніхто, а не міністр замежных справаў
  • Паводле логікі сучаснага кіраўніцтва РПЦ, кананізаваць трэба Сталіна і Берыю
  • Спачатку сілавыя структуры робяць рэчы, а потым прыдумляюць законы

Калаж з фота: : Sergei Karpukhin / TASS / Forum; SPASIYANA SERGIEVA / Reuters / Forum