Палкоўнік ФСБ распавёў, што рабіў у «Крокусе». Сатырычнае шоу


У новым выпуску праграмы «Вечаровы шпіль»:

  • ШІ на службе Пуціна
  • Прапагандысты падгарнулі ногі, ідучы па «украінскім следзе»
  • Пераблытаў ІДІЛ і ХАМАС: Леанід Калашнікаў у гасцях у Скабеевай
  • Разанскі цукар – тады сілавікі таксама блыталіся ў паказаннях
  • «Дзверы зачыняйце!»

    «Сініх чалавечкаў» з залы апазналі
  • Загінулы палкоўнік спецназу ГРУ забыўся надзець сінюю кофту?
  • Арганізатар тэракту ў «Крокусе» ужо вядомы на 87,3 %
  • «Галоўнае не выйсці на сябе»: песня пра тое, як шукаюць вінаватых у трагедыі
  • Чарнаморскі флот папоўніў свае падводныя сілы
  • Пуцінскія сокалы прыдумалі, як сыходзіць ад украінскай СПА
  • Шайгу ўпарта бамбардуе Белгародскую вобласць
  • Афіцэры СПА абверглі заявы свайго Вярхоўнага
  • Пуцін суцешыў сваіх стэрхаў, якія спалохаліся F-16
  • Турысты замест каланістаў: Уладзімір Адольфавіч асвойвае заваяваную жыццёвую прастору
  • Імпартазамяшчэнне, абарончыя ўмацаванні або проста добраўпарадкаванне – што робіць вясна з расейскімі гарадамі
  • Даследаванне: расейцы сталі больш шчаслівымі. Антыдэпрэсанты падзейнічалі?
  • Як перажыць расейскія рэаліі без валідолу і валяр’янкі
  • Расяянка даведалася, што яна «памерла» паўгода таму
  • Лукашэнка – верны сабака Пуціна ці наводчык украінскіх дронаў?

Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.

Скетчы –Алесь Карніенка, Марцін Крам і Анатоль Чайкоўскі.

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: скрыншот RT, kremlin.ru

belsat.eu / ІР