Прайшлі праз мексіканскую мяжу з чатырма дзяцьмі на руках


Актывіст з Ляхавічаў з сям’ёю не пабаяўся прайсці мексіканскую мяжу, каб папрасіць палітычнага прытулку ў ЗША. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

«У нас быў класічны маршрут палітычнага ўцекача з Беларусі: вылятаеш у любую краіну Еўропы, далей ляціш у Мексіку, а ў Мексіцы ўжо як пойдзе…»

Гэтак Сяргей Вечар з жонкай і чатырма дзецьмі трапіў на мяжу ЗША, дзе і папрасіў палітычнага прытулку. Як рэжым выганяе людзей з краіны і чым можна быць карысным Беларусі нават за яе межамі, глядзіце ў сюжэце з Мінэсоты.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Студэнтка-медык ратавала пратэстоўцаў, праз што яе адлічылі з універсітэту
  • Хобі па генеалогіі ператварыць у паспяховы бізнес

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu