Латушка завербаваў аператыўніка. Кадэбіст уцёк з сакрэтнай тэчкай. Навагодняе выданне


На Новы год КГБ адціснуў домен «tut.by», а яго аператыўнік з сакрэтнай тэчкай уцёк за мяжу. Павел Латушка завербаваў кадэбіста? Глядзіце лепшыя навагоднія хіты 2024 «Jingle bells rock», «Завіруха» ды іншыя ў нашым святочным мюзікле. Навагодняе выданне і гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы праграмы – Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі і Міхась Зуй – віншуюць гледачоў тэлеканалу «Белсат» з Новым 2024 годам. І спецыяльна для вас мы падрыхтавалі выданне, дзе сабралі навагоднія хіты.

Глядзіце ў навагоднім выданні «Хай Так TV»:

  • Мара беларусаў на 2024 год
  • Пра што мараць кадэбісты на Новы год?
  • Песня па матывах «Rammstein», «Sonne»
  • Сакрэтная тэчка для аператыўніка
  • Кадэбіст тэлефануе ў Варшаву: Павел Латушка
  • Кадэбіст тэлефануе ў Вільнюс: Андрэй Стрыжак
  • Дзяніс Дудзінскі і «Камісія па вяртанні збеглых»
  • Песня па матывах «Песняры», «А ў полі тры крынічанькі»
  • Таксіст у Беластоку на Новы год ратуе кадэбіста
  • Песня гурта «Stocks» «Паміж Мінскам і Рымам»
  • Дзед Мароз і кадэбэшнік
  • Унучак і бабуля
  • Песня гурта «Верасы» «Завіруха»
  • Новая Беларусь у 2024 годзе
  • «Jingle bells rock» па-беларуску

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; Павел Латушка; СТВ