Апошні саміт АДКБ у Беларусі? Таямніца Лукашэнкавага трэмару. Балкунец vs Казак




Апошні саміт АДКБ у Беларусі паказаў: арганізацыя здзімаецца. Трэмар Лукашэнкі тое толькі пацвердзіў. Чаму Пашыньян адмовіўся, а Такаеў, Жапараў і Рахмон прыехалі ў Менск? І ці чакаць Беларусь у NATO? Спрачаліся Казак і Балкунец. Новы «Двубой».

Аляксандр Казак называе АДКБ «клубам дыктатараў» і прапаноўвае глядзець на яе так, як парадыст Юрый Вялікі. Аднак, на вялікі жаль, канстатуе эксперт, АДКБ яшчэ будзе існаваць – прынамсі, да таго часу, пакуль будуць рэжымы Лукашэнкі і ПуцінаДзмітрый Балкунец заўважае, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў радыкальных зменаў у гэтым кірунку чакаць не варта. Аднак ужо цяпер усё сведчыць пра тое, што АДКБ не функцыянуе паўнавартасна – так, як планавалася.

«Калі кажуць пра тое, што АДКБ гарантуе бяспеку краінаў у выпадку, напрыклад, нейкіх вонкавых пагрозаў, то ці будуць беларускія войскі абараняць Далёкі Усход Расеі ці нават рубяжы Казахстану ці Кыргызстану? Не. Гэтага не будзе. І кіргізскія войскі не будуць абараняць беларуска-польскую мяжу, калі нешта там адбудзецца. Але нічога не здарыцца, бо ніхто ніякай пагрозы не нясе, акрамя таго трэмару, які адбываецца ў галаве Лукашэнкі, які мае нейкія праблемы з галавой. Вось гэта мае значэнне толькі, паранаідальная сітуацыя. Я лічу, што ніякія войскі АДКБ не здольныя абараняць нейкія вонкавыя рубяжы», – кажа Дзмітрый Балкунец.

Аднак ці можа Беларусь памяняць АДКБ на NATO? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Дзмітрый Балкунец, палітолаг

Аляксандр Казак, спецыяліст у пытаннях нацыянальнай бяспекі

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.