Супраць чаго насамрэч пратэстуюць панкі


Панк-культура вядомая прычоскаю-іракезам і сваім пратэставым характарам. Супраць чаго пратэстуюць панкі? Ці зрабілася беларуская мова моваю пратэсту? І адкуль узялася мода казаць «Пахне чабор! – Пахне вечна!»?

Госць гэтага выдання праграмы «Мова нанова» – прадстаўнік IT-сферы ды знаўца субкультураў Густаў Вішнеўскі. Ён са школы цікавіцца панк-культурай. А яшчэ ён – беларускамоўны.

Густаў распавядзе, як зарадзілася і як адразу падзялілася культура панкаў. Хто можа зрабіцца панкам і ці абавязкова для гэтага быць музыкам, які злоўжывае алкаголем і не мыецца. А таксама падзеліцца думкамі наконт беларускай мовы. Ці зрабілася яна моваю пратэсту? Як беларуская мова можа вызваліцца з палону стэрэатыпаў, у які яна трапіла?

Натуральна, госць падзеліцца сваймі музычнымі густамі ды распавядзе, якія беларускія панк-гурты ён слухае.

Калі вы не чулі панк-музыку, то паслухайце «Дай дарогу!» або «Neuro Dubel».

Belsat Music Live
Фул-кантакт! «Дай дарогу!» у #BML Premium з галоўнымі песнямі
2019.05.11 22:20
Belsat Music Live
«Neuro Dubel» – жывейшы за ўсіх жывых!
2017.04.08 22:00

У граматычнай частцы распавядзем, адкуль узяўся кліч «Пахне чабор!» і адказ на яго – «Пахне вечна!».

Асоба – рус. личность

Падавацца – рус. казаться

Перакананне – рус. убеждение

Абставіны – рус. обстоятельства

Меркаваць – рус. Судить

Нейкім чынам – рус. каким-то образом

Крыўдна – рус. обидно

Палон – рус. плен

Асяроддзе – рус. окружение

Варта = трэба – рус. нужно

Прыхільнік – рус. поклонник

Прывабіць – рус. привлечь

З цягам часу – рус. с течением времени

Выклікаць – рус. вызывать

Вызначнік – рус. определитель

Рэшта – рус. остальная часть

Вядомы – рус. известный

Вопратка = адзенне

Стан нецвярозасці – рус. состояние нетрезвости

Роўнасць – рус. равенство

Колер скуры – рус. цвет кожи

Пэўныя погляды – рус. определенные взгляды

Слуп – рус. столб

Паверх – рус. этаж

Гармідар = бардак

Уяўленне – рус. представление

Аматар – рус. любитель

У пэўнай ступені – рус. в определенной степени

Гурт – рус. группа

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Andrey_Arkusha / Adobe Stock, Timon Klauser / unsplash