Цэслер, дырыгаванне і аплявуха «Лістападу»


Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.

У гэтым выданні:

  • Уладзімір Цэслер выйшаў на сувязь з Кіпру і паразмаўляў з намі ў студыі з нагоды адкрыцця ў Варшаве ягонай персанальнай выставы «Мастацтвам па рэжыму».
  • Беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак падзяліўся адчуваннямі ад перамогі на крутым міжнародным конкурсе дырыжораў імя Артура Тасканіні ў Італіі.
  • Мы атрымалі афіцыйны адказ Міжнароднай федэрацыі асацыяцыяў кінапрадзюсараў FIAPF на пытанне, ці захавалі яны акрэдытацыю кінафестывалю «Лістапад» пасля перадачы яго «Беларусьфільму». Акрэдытацыя сярод іншага ёсць пацверджаннем прэстыжу і міжнароднага ўзроўню фэсту.

Фота вокладкі: Адкрыццё выставы «Мастацтвам па рэжыму» Уладзіміра Цэслера ў прасторы «Вялікі пакой» («Duży Pokój», ul. Warecka, 4/6), на якой прадстаўленыя «рэвалюцыйныя» працы мастака, прысвечаныя актуальным беларускім падзеям. Варшава, Польшча. 28 кастрычніка 2021 гожа. Фота: Белсат