Рэферэндум трэба сарваць


Як вядома, галоўны закон краіны (нават калі ў ёй «часам не да законаў») – гэта Канстытуцыя. То бок звод нейкіх правілаў і дамоўленасцяў, якімі кіруецца ўсё грамадства, уся дзяржава. Здавалася б, у нас, чые продкі 230 гадоў таму займелі першую ў Еўропе і другую ў свеце Канстытуцыю, стаўленне да Канстытуцыі мае быць надзвычай сурʼёзнае і адказнае. Між тым і сёння, і цягам 27 гадоў рэжым Лукашэнкі, мякка кажучы, плюе – і на Канстытуцыю, і на астатнія законы ў Беларусі.

Пры гэтым апошнія гады адначасова з паплёўваннем дыктатар як з пісанаю торбай носіцца з ідэяй чарговы раз змяніць Канстытуцыю. Агучаны нават план зладзіць адпаведны рэферэндум не пазней за люты 2022 года.

Што рабіць у гэтай сітуацыі ўласна нам, беларускаму народу? А можа, наагул нічога не рабіць? Пра гэта Валер Руселік вёў размову з палітолагам Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэем Ягоравым.

Некаторыя цікавыя думкі, агучаныя Андрэем Ягоравым у «Размове»:

  • Настроі беларусаў наконт Канстытуцыі мусяць быць відавочныя кожнаму
  • Большасць беларусаў не прызнае гэтай улады як легітымнай, адпаведна, не прызнае яе дзеянняў легітымнымі
  • Нязгоднае грамадства можа не браць удзелу ў рытуалах лаяльнасці: не ўступаць у БРСМ, не хадзіць на праўладныя мітынгі, лінейкі, не купляць у крамах адкрытых ябацек і гэтак далей
  • Грамадству важна пачуць стратэгію адносна рэферэндуму, людзі гатовыя да дзеянняў

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».