Калі надыдзе час пераменаў у Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Лукашэнка плануе стварыць новы кукурузнік для Пуціна, а Сяргей Алейнік усадзіў нож у спіну Уладзіміру Макею. Сёння пра гэта мы гаворым у «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясою.

Новая чыгунка ў Санкт-Пецярбург і кукурузнік для Пуціна

Лукашэнка агучыў амбітныя планы. Ён робіць стаўку на Ленінградскую вобласць Расейскай Федэрацыі, на яе марскія парты. Лагічна, асабліва пасля таго, як гандлёвыя шляхі ў свет праз Украіну, дзяржавы Балтыі і Польшчу практычна закрылі. Падрабязней – у сюжэце Юліі Лабанавай.

Польскі генерал: «Расейцы моцна абрабавалі беларускае войска»

Калі Кітай і ЗША вырашаць скончыць гэтую вайну, тады надыдзе пара пераменаў у Беларусі. Так лічыць польскі генерал у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак (ягонае званне адпавядае нашаму генералу-палкоўніку). Колішні камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы каментуе стратэгічную сітуацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і ацэньвае прапанову Вадзіма Кабанчука, намесніка камандзіра палка Каліноўскага, стварыць беларускі батальён у Польшчы. Былы вайсковец падказвае, што рабіць сёння, каб Беларусь не засталася пад кантролем Расеі пасля вайны ва Украіне. Падрабязнасці ў інтэрв’ю.

Чаму згусціліся хмары над міністрам Алейнікам

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік усадзіў нож у спіну Уладзіміру Макею, свайму папярэдніку і сябру. Магчыма, гэтая Генеральная асамблея ААН для цяперашняга міністра замежных справаў Лукашэнкі зробіцца апошняй вялікай міжнароднай падзеяй. Неафіцыйна стала вядома, што пад яго капаюць, – прычым не толькі Лукашэнка, але і калегі ў Маскве. Падрабязнасці ў сюжэце Надзеі Бельскай.

Контрнаступ на Чорным моры: флот РФ заганяюць у кут

Украінцы праводзяць паспяховы контрнаступ на Чорным моры – прычым, не маючы флоту. Іхныя поспехі не толькі дапамаглі аднавіць экспарт збожжа праз украінскія парты, але і здольныя справакаваць змены ў самой Расеі. З пачатку поўнамаштабнай вайны расейскі чарнаморскі флот увесь час на прыцэле ўкраінцаў. Цяпер жа, з перадачай Кіеву амерыканскіх ракетаў ATACMS, украінцы могуць цалкам загнаць расейскі флот ва ўсходнюю частку Чорнага мора, падалей ад Украіны.Сюжэт Ірэны Кацяловіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.