Вяртанне да Канстытуцыі 1994 года – утопія


Аляксандр Лукашэнка падчас нарады чарговы раз пацвердзіў, што рэферэндум наконт новай Канстытуцыі пройдзе не пазней за люты наступнага года. Якая Канстытуцыя насамрэч патрэбная Беларусі? Ці сапраўды Лукашэнка гатовы да транзіту ўлады? Або ён нікуды не збіраецца сыходзіць? Якою павінна быць стратэгія прыхільнікаў дэмакратыі адносна абвешчанага рэферэндуму?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў «Размове» з Віталём Цыганковым адказваў доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Некаторыя з тэзаў, агучаных Андрэем Казакевічам у часе праграмы:

  • Канстытуцыйная рэформа – гэта рызыка для Лукашэнкі, бо частку ўлады давядзецца аддаваць.
  • Усё ўпіраецца ў тое, хто і як будзе склікаць гэтак званы Усебеларускі народны сход.
  • Лукашэнка сам не ведае, як ён бачыць новую Канстытуцыю і сістэму ўлады.
  • У Лукашэнкі няма падставаў давяраць свайму атачэнню.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».