Дамо параду Аляксандру Лукашэнку, што ўзяць з сабою на саміт ААН, каб той прайшоў у «сапраўдным духу Сан-Францыска», падкажам Грыгорыю Азаронку, як быць зоркаю ў турме, калі ён там апынецца, і пакажам, як карыстацца нейрасеткамі.
Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі. Тапёр – Канстанцін Гарачы. Адмысловы госць – Уладзімір Пугач, лідар гурта «J:Морс».
У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
- Прамяняць Пуціна на Кім Чэн Ына
- «Аэрафлот» загадаў радзей фіксаваць непаладкі
- «На задворках больной суеты». Віталь Шлабовіч з Браслава падзяліўся зборнікам паэзіі
- Як адказваць на нязручныя пытанні? Майстар-клас на прыкладзе навінаў пра сярэднія заробкі ў Растове
- Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра цэны на навучанне
- Уступны экзамен на журналіста ад Ігара Тура
- Вецер пераменаў парваў мост у Забайкаллі
- Уладзімір Пугач успамінае канцэрт на плошчы Пераменаў у 2020-м і кліп на песню «Вислоухая принцесса» (2006)
- Натуральны інтэлект Пугача ці штучны інтэлект нейрасеткі?
- Песня на словы Азаронка
- «Мэрч Першага» прадае падушку, ад якой голас робіцца сіплым
- Плач лукашыста па Аляксандру Рыгоравічу
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: president.gov.by; mogilev-region.gov.by