Колькі грошай беларусы гатовыя сабраць для чалавека, які арыштуе Лукашэнку?
Якой будзе рэакцыя Пуціна на тэрарыстычны акт у выкананні дыктатара Беларусі?
Чаму ў кране валяцца масты і агулам разбураецца інфраструктура?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ў чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гасцямі праграмы сталіся дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі, блогер, аўтар праекту «Белкраінец» Сяргей Прохараў і журналістка «Белсату» Алёна Шабуня.
Вось некаторыя цікавыя тэзы з выступаў гасцей:
Алёна Шабуня
Некаторыя беларусы будуць гатовыя аддаць заробак на арышт Лукашэнкі
Яшчэ ў верасні адна следчая казала, што чакае, каб «хутчэй нам дапамагла Расея» – сярод звычайных людзей ніхто так не скажа
Паглядзіце на спісы закупак выканкамаў: у чыноўнікаў заўжды ёсць грошы на новыя аўтамабілі для сябе
Сяргей Прохараў
Збор грошай на арышт Лукашэнкі ў першую чаргу ўзмоцніць ягоны недавер да свайго атачэння
Беларускі бюджэт цяпер цалкам скіраваны на захаванне трону пад пасінелымі рукамі
За 15-20 кіламетраў ад Менску ўжо адбываецца трэш, які проста шакуе
Пётр Рудкоўскі
Прапановаю Цапкалы могуць скарыстацца сілавікі толькі ў выпадку, калі сістэма моцна пахіснецца
Беларусь як месца перамоваў цяпер выключаная на доўгія гады
У Беларусі будзе працягвацца дэпрафесіяналізацыя кіравання
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».
Калаж з фота: pixabay.com / Dmitry Astakhov, POOL, TASS / Forum