Галоўчанка прызнаўся, хто заменіць Лукашэнку. Сатырычнае шоу


Раман Галоўчанка пакаяўся на камеру, што яго можа лёгка замяніць штучны інтэлект – і беларусы нават гэтага не заўважаць! Здаецца, Аляксандр Лукашэнка гатовы гэта зрабіць – навошта карміць цэлага прэмʼер-міністра, калі можна запусціць галасавога памагатага?

У студыі для вас жартуюць, пяюць і паказваюць камічныя сцэнкі Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Песенны конкурс БРСМ скончыўся бойкай
  • Новая фраза для «мерчу першага», якая падыдзе і карцёжнікам, і музыкам і спартоўцам
  • Новая дысцыпліна: беларускі жым
  • Леанід Заяц: «Беларуская эканоміка, ты – пантэра! Гібкая і энергічная!»
  • Непрыбраная кукуруза гэта не непарадак, эксперымент «крэпкіх гаспадарнікаў»!
  • Арганізаваныя злачыннасць мае быць сацыяльна адказная!
  • Куш $ 27 000! Казіно «Невада» прапаноўвае… трактар!
  • Азаронак-Тор ды іншыя мсціўцы сусвету Лукамарвэл
  • Чыноўнік выйшаў на адзіночны пікет на ганак КДБ
  • Аліса і Сіры, трымайцеся! Хутка будзе новы галасавы памагаты – Алеся
  • «Алеся, пачнем жа наш чат» (cover «Сябры»)

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; скриншот «Беларусь-1»