Прапагандысцкая акцыя «Za вайну» патанула ў гаўне! Cатырычнае шоу


Чым горш ідуць справы ў расейскай арміі, тым больш вар’яцее прапаганда. Чарговы шалёны перформанс на падтрыманне вайны праваліўся, бо прапагандыст забыўся, чаму расейскія марадзёры кралі ва Украіне ўнітазы.

«Хай так TV» падрыхтаваў порцыю інсайдарскай інфармацыі пра пуцінскіх чыноўнікаў, салдатаў і лукашэнкаўскіх навукоўцаў.

Дзяніс Дудзінскі зноўку звярнуўся да Рыгора Азаронка, гэтым разам з Харкава.

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй натхніліся афіцыйнымі навінамі Беларусі ды Расеі. Асабліва іх уразілі загалоўкі газеты «Слонімскай», якія ўкладаюцца ў своеасаблівую гісторыю. Нашыя вядоўцы нават напісалі адмысловую песню пра беларускія навіны.

Дарэчы, здымкі мы рабілі ў цудоўнай Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы «Kamunikat».

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Расейцаў зноўку абальюць залатым дажджом!
  • Зараз жа адчыніце, Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат!
  • Вяртанне расейскага жаўнера дадому.
  • Беларусаў будуць лавіць і адпраўляць у космас!
  • «Забойцы» лавілі Салаўёва на жыўца!
  • Лукашэнка дапаможа Пуціну… клоўнамі!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.