Згода сістэмы Лукашэнка на перамовы раз і назаўжды зменіць сітуацыю ў краіне? У «Размове» разважаюць Уладзімір Мацкевіч і прадстаўнік Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
Госць студыі Іван Краўцоў пагаджаецца з тым, што любая канструктыўная рэакцыя чыноўнікаў на перамовы магла б стаць самай пазітыўнай навіной з тых часоў, як у Беларусі пачалася рэвалюцыя. Пры гэтым Іван Краўцоў заўважае, што не так важна, з кім менавіта прадстаўнікі сістэмы пагодзяцца весці перамовы: з камандай Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай і гэтак далей.
«Цалкам натуральна: калі ёсць жаданне аб нечым перамаўляцца, відавочна, куды можна звярнуцца», – зазначыў госць студыі.
Падрабязней – у поўнай версіі «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча і Івана Краўцова.
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Facebook, tut.by