Тадэвуш Касцюшка. Вораг Расеі, клятвы якога не зламаў нават Напалеон


Тадэвуш Касцюшка стаў героем ЗША і Рэчы Паспалітай, нашчадкам якой ёсць і Беларусь. Легендарны палкаводзец, лідар паўстання 1794 года, пасля паразы якога даў клятву, што нават Напалеон Банапарт не змог зламаць. Новыя «Вусы Скарыны».

Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года і пражыў насычанае падзеямі жыццё. Ён мусіў з’ехаць з Радзімы, каб знайсці сабе месца ў ЗША, а затым вярнуцца ўжо вядомым чалавекам, дый зноў не знайсці сябе ў бацькоўскай старонцы. Усё перамянілася ў момант, калі Рэч Паспалітая была на мяжы знікнення. Тады менавіта Тадэвуш Касцюшка стаў лідарам паўстання, якое ледзь не перайначыла хаду сусветнай гісторыі. Аднак што за клятву, якой трымаўся да самай смерці ў 1817 годзе, прынёс самы вядомы ў свеце нарадзінец Беларусі?

Артыкулы
У Нью-Ёрку ўсталявалі бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму
2022.03.27 14:53

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча (і коцікаў)!

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.