У Лукашэнкі скралі грошы, прызначаныя на зброю. Сатырычнае шоу


Пакуль Лукашэнка строіў падлянку «каліноўцам», яго кінулі на грошы свае ж. Цяпер «пахне справай крымінальнаю, а можна і на месцы расстраляць», як пяе Нерон Шманько. Падрабязней – у новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV».

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі раскрылі змову свінгераў ва ўрадзе РБ і знайшлі тавары на «AliExpress», якія пасуюць для Аляксандра Рыгорыча. І ўсё гэта – абапіраючыся на навіны Беларусі!

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Рэакцыя «каліноўцаў» на падлянку Сіняпалага
  • Нерон Шманько з песняй пра польскую візу і аб праверцы на найвышэйшым узроўні
  • Хто ў Беларусі эксперт па свабодных адносінах?
  • Каго КДБ адпраўляе на свінгер-вечарынкі?
  • Пасля прапановы Качанавай ніводны чыноўнік не засне на ніводным паседжанні
  • Клафеліншчыца ў пагонах
  • Вечнае кадзіла, вадохрышчанскі аквапарк і кадзільні замест кальянных
  • Музычны заклік ратаваць дэмаграфію

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Полк Каліноўскага / telegram