«Белавія» прызналася ў захопе самалёта «Ryanair». Сатырычнае шоу


Калі Лукашэнка даведаўся, што Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з кіраўніком «Ryanair», то загадаў распрацаваць версію пасадкі ірландскага самалёта, якая ўрэшце зніме з яго абвінавачанні. За справу ўзяліся адмыслоўцы «Белавіі».

Катастрофа ў войсках: беларускія партызаны правялі дыверсію. «Хай так TV» на месцы высветліў усе абставіны інцыдэнту. А таксама абмеркаваў навіны Беларусі і пагутарыў аб працы фатографа з фотарэпарцёрам TUT.by Вадзімам Заміроўскім.

  • Беларускія партызаны правялі дыверсію ў войсках
  • Тэксты Лукашэнку піша рок-паэт!
  • «Белавія» прызналася ў захопе самалёта «Ryanair»
  • Прапаганда заклікае сцерагчыся птушак-шпіёнаў!
  • Драма ў прыёмнай Перасядзента
  • Вадзім Заміроўскі ўзгадвае працу на TUT.by, атмасферу на мітынгах, у тым ліку праўладных, і распавядае аб стаўленні сілавікоў да фотарэпарцёраў.
  • Мініяцюра «Польшча захапіла беларускага памежніка»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Didor Sadulloev / Reuters / Forum; president.gov.by