З міліцыі проста так не адпускаюць


Міраслаў – былы супрацоўнік міліцыі. Падчас акцыяў пратэсту сумленне маладога чалавека не дазволіла яму жорстка абыходзіцца з людзьмі. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Міраслаў здаў пасведчанне і жэтон ды скасаваў кантракт у аднабаковым парадку. Пасля гэтага быў вымушаны пакінуць Беларусь. Па прыездзе ў Кіеў Міраслаў адразу ж пайшоў у ваенкамат, каб паступіць на службу ва Узброеныя сілы Украіны.

«Я асуджаю тых, хто застаўся працаваць пасля таго, як яны прымалі ўдзел у перавышэнні службовых абавязкаў. Але тут важна разумець, што ў іх не было іншага выбару. Адразу пасля таго, як ты кагосьці збіў, кагосьці прымусіў крычаць: «Я люблю АМАП», поўзаючы на каленях, аўтаматычна падпісаў сабе пажыццёвы кантракт».

Цяпер малады чалавек удзельнічае ў антытэрарыстычных аперацыях на Данбасе.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Бацька дваіх дзяцей пераскочыў праз плот, каб збегчы з хіміі;
  • Музыкі з гуртоў «Яварына» і «Irdorath» на пратэстах гралі песню «Пераменаў», цяпер вымушаны з’ехаць ад крымінальнага пераследу.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu