Лукашэнка губляе давер да Качанавай?


Чым будзе займацца Дар’я Шманай у амбасадзе Лукашэнкі ў Расеі? Чаго Макей шукаў у Іране? Чаму Лукашэнка не дае грошай на кібербяспеку? Што добрага ёсць у так званым Палацы Незалежнасці? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і сузаснавальнік Reform.by Аляксандр Атрошчанкаў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Аляксандр Атрошчанкаў

  • Макея, калі прызначылі кіраўніком МЗС, сталі ўспрымаць як светача дэмакратыі
  • Макей едзе, куды запросяць. Запросяць у Самалі – паедзе ў Самалі
  • Калі мы сядзелі ў СІЗА КДБ, думалі, што там пазней можна зрабіць някепскі начны клуб з дыджэем і VIP-кабінкамі

Паўлюк Быкоўскі

  • Калі людзі не прынялі фармату жыцця ў Беларусі, іх прымае міліцыя
  • Дорага-багата – гэта не зусім прыстойна для нашых шыротаў
  • Кава ў Палацы Незалежнасці – кепская

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu