Азаронак прызнаўся ў супрацы з «BYPOL»! Сатырычнае шоу


Шок! «BYPOL» завербавала Грыгорыя Азаронка! Ён прызнаўся, што мусіў рабіць дыверсіі на чыгунцы. «Хай так TV» разбіраўся, хто ён: падвойны агент – ці партызан у тыле ворага?

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі прынялі допінг паводле рэцэпту Азаронка. А як інакш разабрацца ў свежых навінах Беларусі?

Якім чынам Азаронак далучыўся да плану «Перамога»? Як цукар можа прынесці мір у хату? Навошта ў Ганцавіцкім раёне народ кінуўся нарыхтоўваць мухаморы? Як апісаў нацыянальную ідэю Лукашэнка? Што за машыну для раскідвання гною распрацавалі акадэмікі?

Адказы на гэтыя пытанні – толькі ў сатырычным шоу «Хай так TV»! А таксама вы даведаецеся, што прыдумалі міліцыянты, каб хутка рухацца па кар’ернай лесвіцай, і што сказаў беларус, які прачнуўся пасля 28-гадовай комы.

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • У парку сустрэліся палкоўнік і старлей
  • Дудзінскі па-мастацку чытае публікацыю Азаронка
  • Эксперт думаў, што мікрафон выключаны. А ён быў уключаны!
  • Расеец пабіў таролага і споўніў прароцтва
  • Гэлаўін-2022 у Расеі
  • NATO скрала грыб з тэрыторыі Беларусі!
  • Не! – акупацыі. Не! – мабілізацыі! Хадзем у лясы!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Азарёнок. Напрямую / YouTube; Onderwijsgek / Wikimedia Commons