Банда Лукашэнкі планавала забойства Латушкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Крымінальнікі Аляксандра Лукашэнкі супраць Паўла Латушкі. Раскрываем твары, імёны, схемы

Спецслужбы Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюць тэрарыстычны акт на тэрыторыі Польшчы з мэтаю знішчыць Паўла Латушку і ягоных паплечнікаў. Выканаўцамі мусяць меркавана стаць крымінальнікі, якіх кантралюе былы намеснік кіраўніка ГУБАЗіКу. І пранікненне баявікоў Лукашэнкі могуць якраз прыкрываць нелегальныя мігранты і эскалацыя крызісу на беларуска-польскай мяжы. Падрабязнасці апублікаваў сайт «EU Observer» у артыкуле пад назвай «Беларускія выгнаннікі ў ЕЗ баяцца забойцаў, звязаных з рэжымам». Хто ўваходзіць у беларускую банду ў Польшчы, мэта якой – Павел Латушка і ягонае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Ці можа рэжым Лукашэнкі праз ГУБАЗіК выкарыстоўваць крымінальнікаў супраць палітычных апанентаў?

Жыццё Паўла Латушкі напраўду пад пагрозаю? Гэтую тэму мы працягнем у інтэв’ю з падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы, Аляксандрам Азаравым, лідарам ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BYPOL.

Калі Еўразвяз можа прыняць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі?

Аліна Коўшык задала гэтае пытанне Дзірку Шубелю, амбасадару ЕЗ у Беларусі

Лукашэнка працягвае гуляць са смерцю

Шпіталі перапаўняюцца, магілаў усё больш, Міністэрства аховы здароўя пачало барацьбу з каронавірусам, але Лукашэнка ўдае пераможцу ў смяротнай гульні з эпідэміяй. У выніку ж прайграюць, паміраюць людзі – тысячы. Пра спробы Лукашэнкі паказаць, што ён трымае сітуацыю пад кантролем, распавядзе Яна Шэк.

Як ратаваць бізнесы і іх супрацоўнікаў, якія вымушаны былі пакінуць Беларусь?

Пад патранатам Святланы Ціханоўскай на варшаўскай Фондавай біржы прайшоў беларускі Бізнес-форум. Пытанне нумар адзін, якое паднялі на эканамічнай канферэнцыі: як ратаваць бізнесы і іх супрацоўнікаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь? А таксама як пачаць адбудоўваць эканоміку пасля падзення рэжыму Лукашэнкі? Адказаў на гэтыя пытанні разам з беларускімі і замежнымі адмыслоўцамі шукала Вольга Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: SHAMIL ZHUMATOV / Reuters / Forum