Расейцы размажуць Лукашэнку! Сатырычнае шоу


Расейцы перавялі мэм пра Лукашэнку на новы ўзровень! Па кім гэтым разам будзе наносіць прэвентыўны ўдар Саша Трыпрацэнты? Глядзіце ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»!

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй запісалі сваю версію песні «Stefainia» гурта «Kalush Orchestra», пераможцы сёлетняга «Еўрабачання», а таксама абмеркавалі апошнія навіны Беларусі ды Расеі.

А Дзяніс Дудзінскі паказаў без рэтушы і прыхарошвання, як жыве беглы беларус ва Украіне.

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Самы заходні пункт ВКЛ
  • Спіс літаратуры, каб запаліць улетку
  • Пуск газаў, вынаходлівы прыстаў і кепскі актор
  • «Адсядзелая ў 16-й» – кастынг у рэаліці-шоу
  • Дупы ў Расеі скурчацца
  • «Асвабадзіцелі» трапілі V поўную Zадніцу!
  • «Роскосмос» спыніў вытворчасць… санак!
  • Рагозін прыдумаў назвы для Курыльскіх астравоў
  • У Расеі пераблыталі стрыт-арт і артрыт
  • Хрэн, цвіль і… кішачная палачка – узбоўтаць, але не змешваць

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Pablo Rebolledo / unsplash