«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага


«Nexta» зрабіў фільм-расследаванне «Залатое дно» пра тайнікі Лукашэнкі. Адзін з яго стваральнікаў, Ян Рудзік, рыхтуецца нанесці новы ўдар. Ён асвойвае прафесію жаўнера ў палку Каліноўскага.

Ян Рудзік – журналіст, блогер. Менскі гарадскі суд завочна асудзіў яго на 19 гадоў пазбаўлення волі ў «справе «Nexta». У студзені 2024 года ён далучыўся да палка Каліноўскага і атрымаў пазыўны Люкс.

«Калі шчыра, то там шмат у чым спакайней, чымся ў звычайным цывільным жыцці. То бок там не працуюць законы логікі – там нават фізіка трохі інакш, ё такое ўражанне, працуе, – іранізуе пра ўмовы на фронце Люкс. – Пры гэтым ты не задумваешся, што будзе заўтра, што будзе адбываецца. Ты проста выконваеш загад».

Якая спецыяльнасць у Люкса, што вынікі ягонай працы «пабачаць у Маскве і Менску»? Які «круты і стыльны» від зброі ён бы хацеў асвоіць? Якім бачыць вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі?

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook; NEXTA / YouTube