Уплыў Расеі на СМІ ў Беларусі і Украіне


Свабода слова па-беларуску і свабода слова па-ўкраінску – у чым розніца? Чаму гэтак сталася, што, выйшаўшы разам з савецкай турмы народаў, украінцы сёння маюць свабоду слова, а беларусы – не?

Цікава, што і ў постсавецкай гісторыі ў абодвух народаў шмат падабенстваў: і забойствы журналістаў, і пратэсты супраць цэнзуры, і намаганні ўладаў зацугляць медыя, падпарадкаваць іх сабе. Дык у чым тады розніца? Якую цану заплацілі за свабоду слова ўкраінцы, і чым расплочваюцца за яе адсутнасць сёння беларусы?

Пра гэта – у чарговым выпуску праграмы «Бязвіз/Безвіз» з Тэцянай Іванськай і Валерам Руселікам.