«Спяць на валізах, вакзальных падлогах». Як уцекачы бягуць ад вайны


Беларус Алесь далучыўся да агромністай хвалі салідарнасці з Украінай, што з самага пачатку вайны паўстала ў Польшчы. Як Польшча спраўляецца з хваляй уцекачоў даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Маладзён запісаўся ў валанцёры на Цэнтральным вакзале Варшавы і начамі ходзіць туды дзяжурыць. Алесь ведае тры мовы: расейскую, польскую і англійскую. Таму яму даручылі дапамагаць уцекачам з Украіны ў касах – набываць квіткі.

«З тэрыторыі нашай краіны прылятаюць ракеты ва Украіну. Такое не мусіць быць, мне не па сабе. Мне сапраўды балюча. І ў цяперашняй сітуацыі шмат на кім, калі не на ўсіх беларусах, ляжыць адказнасць за тое, што адбываецца».

Алесь кажа, што не мог не пайсці ў валанцёры, бо мае ва Украіне сваякоў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуска з Чыкага марыць пра вяртанне ў Беларусь;
  • Менская культурніцкая пляцоўка адрадзілася ў Вільні.

Belsat.eu