Абкатаў прэзідэнцкія выбары 2025 года і памыліўся!


Аляксандр Лукашэнка сыдзе толькі наперад нагамі, а транзіт улады і пераемнік – толькі гульня. 25 лютага ў Беларусі абкаталі прэзідэнцкія выбары 2025 года, тым самым памыліліся. Што рабіць дэмакратычным сілам? Балкунец і Быкоўскі. Новы «Двубой».

«Ва ўмовах, якія ў Беларусі склаліся, вельмі складана прагназаваць, калі і як будуць якія выбары праводзіць. Мы нават дату не ведаем. Ведаем нейкія параметры – не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Можам толькі меркаваць і мадэляваць сітуацыю, калі Лукашэнка не пойдзе на выбары. Гэта ў сілу нейкіх умоваў, якія могуць скласціся, нейкіх знешніх і ўнутраных, уключаючы яго стан здароўя і ўключаючы, можа, яго планы на нейкіх іншых людзей, на якіх будзе рабіць стаўку. Але відавочна, што Лукашэнка не будзе нікому ўладу аддаваць. Ён за 30 гадоў напрацаваў капітал фінансавы для сваёй сям’і і дзяліцца капіталам ён не будзе», – адзначае палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Двубой
Сістэма пажырае сваіх: куды пабягуць Кубракоў і «мянты» ў час «ЧЧЧ»?
2024.01.17 17:40

Але што ні прыдумляй для захавання ўлады і як ні намагайся разыграць вобраз «калектыўнага Лукашэнкі», усё гэта перакрэсліць фізічная смерць дыктатара, якая дасць Беларусі шанец. Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі адзначае: «Ёсць рэчы, якія набліжаюцца звычайным чынам да канца. Напрыклад, чалавечае жыццё. І гэта – адзін з тых параметраў, на які шмат хто ставіць, калі разбіраюць веер магчымасцяў пра змены ў Беларусі».

Двубой
25 лютага ў Беларусі могуць правесці прэзідэнцкія выбары
2024.01.03 18:00

Але чаму рэпетыцыя прэзідэнцкіх выбараў 2025 года паказала слабыя бакі рэжыму Лукашэнкі і дае шанец дэмакратычным сілам на выпрацоўку ўласнага плану? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы «Двубой»:

  • Паўлюк Быкоўскі, старэйшы аналітык «Media IQ»
  • Дзмітрый Балкунец, палітолаг

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.