«Мы рыхтуем падмурак для будучага нацыі»


Беларускія дзеткі вельмі матываваныя і хочуць вучыцца. Гэта залаты матэрыял, які дае надзею на адбудаванне Беларусі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта нам распавяла выкладчыца курсаў «Мова нанова» Юлія Букштановіч.

Юлія Букштановіч – філолаг. Яна вучылася ў школе з беларускай мовай навучання, бо мама перажывала, што дачка не зможа адаптавацца ў беларускамоўнай краіне. Гэта было ў тыя часы, калі здавалася, што ў Беларусі будзе адзіная дзяржаўная мова – беларуская.

Юлія распавяла пра сваю працу і захапленні. Чаму яна любіць працаваць з дзеткамі? Якія цяжкасці яны маюць з беларускаю моваю? Якое ўлюбёнае слова Юліі? Хто такая малімонка? У якіх цікавых месцах пабывала Юлія? Што яна любіць пець, калі тчэ?

У граматычнай частцы разбіраемся, як трапна ўжываць словы «трус» і «баязліўца» ды разважаем, ці варта адмаўляцца ад зваротаў «пан», «пані» і «панства».

Нарэшце – рус. наконец-то

Жарт – рус. шутка

Натуральна – рус. естественно

Трасяніць = гаварыць на трасянцы

Улетку = летам

Свядома – рус. сознательно

Захоўваць – рус. сохранять

Асяроддзе – рус. окружение

Адмыслова – рус. спецыяльна

Хвалявацца – рус. волноваться

Хваля – рус. волна

Выкладчык – рус. преподаватель

Вечка = накрыўка – рус. крышка

Зэдлік = лавачка

Малімонка = пераборлівая ў ежы

Натхніцца – рус. вдохновиться

Шукаць – рус. искать

Далучыцца – рус. присоединиться

Рыхтаваць – рус. готовить

Падмурак = фундамент

Панаваць – рус. господствовать

Націск – рус. ударение

Улічваць – рус. учитывать

Прызвычаіцца = прывыкнуць

Звяртацца – рус. обращаться

Атаясамліваць – рус. отождествлять

Спрэчка – рус. спор

Падстава – рус. основание

Стан – рус. состояние

Дазволена – рус. разрешено

Апрача = акрамя – рус. кроме

Пашанцаваць = пашчасціць – рус. посчастливиться

Файна = добра, здорава

Вандраваць – рус. путешествовать

Своеасаблівы – рус. своеобразный

Шалік – рус. шарф

Валіза = чамадан

Калыханка – рус. колыбельная

Раіць – рус. советовать

Цацка – рус. игрушка

Калечанка (ласкава) – пакалечаная

Выбрыкі, свавольства – рус. проделки, шалости

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.