Былы кантрактнік Лукашэнкі параўнаў армію Беларусі і ЗСУ


Беларус на пазыўны Акультыст адслужыў паводле кантракту ў арміі Лукашэнкі. Цяпер ён служыць у ЗСУ, у палку Каліноўскага. Чым займаюцца жаўнеры і афіцэры ў абедзвюх арміях?

Акультыст – медык эвакуацыі батальёну «Ліцвін» палка Каліноўскага. У Беларусі ён служыў паводле кантракту. Яшчэ падчас службы ён зразумеў, што лепш пакінуць краіну і не чакаць, калі сілавікі Лукашэнкі арыштуюць яго за ўдзел у пратэстах.

Калі Пуцін наважыўся на ўварванне ва Украіну, Акультыст пастанавіў далучыцца да ЗСУ. Так, думаў хлопец, я не створаны для вайны – дык ніхто не створаны! Так, досвед, атрыманы ў арміі РБ, не заахвочваў працягваць вайсковую службу. Але абурэнне несправядлівасцю расейскай агрэсіі супраць Украіны і злачынствамі расейскіх вайскоўцаў не давалі беларусу спакою.

Калі Акультыст пачуў пра стварэнне палка Кастуся Каліноўскага, ён вырашыў служыць у ім. Атмасфера і парадкі ў падраздзяленні прыемна ўразілі нашага героя.

«Калі шчыра, чаканні ў мяне былі нашмат горшыя – крышку лепш за беларускае войска, але не так, як насамрэч аказалася. На самай справе ўсё вельмі крута. Вядома, не без канфліктаў, але – дзе іх не бывае? А так усё супер!» – кажа Акультыст.

Ваяр распавёў пра вайсковыя завядзёнкі ў арміі Лукашэнкі і ў каліноўцаў, патлумачыў розніцу паміж страхам і баязлівасцю, а таксама расказаў, чаму ён перакананы ў перамозе Украіны.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook; Министерство обороны Республики Беларусь / Вконтакте