Што рабіць, калі ты беларуска і эвакуявалася ў Варшаву


Нашыя сённяшнія героі – актывісты. Яны ладзілі роварныя прабегі салідарнасці, у Менску зведалі палітычны пераслед, як і ў родным горадзе Святланы, Лідзе. Ім пагражалі забраць дзяцей. І разам з трыма непаўнагадовымі малымі Андрэй і Святлана мусілі збегчы з Беларусі. Тут неабыякавыя людзі, беларусы і палякі, дапамаглі сям’і і падтрымалі іх: сродкамі, рэчамі, кансультацыямі. Цяпер яны ў сваю чаргу хочуць падтрымаць тых, хто толькі перабраўся ў Польшчу.

Андрэй ладзіў роварныя забегі салідарнасці, на якіх і пазнаёміўся са Святланай. На той момант яна была самотнай мамай трох дзетак, у разводзе. Закаханасць была настолькі моцная, што нават падчас затрымання яны не кінулі адно аднаго, ажаніліся, разам перажывалі пераслед – і разам былі вымушаныя збегчы з Беларусі.

Беларус беларусу
Актывісты з’ехалі з Беларусі пасля пагрозаў школьнай настаўніцы
2021.12.10 18:50

ПРА ПАДТРЫМАННЕ

«Я яшчэ неяк тады трымалася псіхалагічна: не плакаць, Света, не плакаць! Ступілі на зямлю варшаўскую – і мяне адпусціла. І ў мяне слёзы. І я думаю: «Божа, а што далей?! Мы ж нікога тут не ведаем», – дзеліцца сваімі першымі ўражаннямі пасля прыезду гераіня.

На працу Святлану адразу ўзяла Вольга, сама яна з Казахстану, але доўгі час пражыла ў Беларусі, таму вельмт падтрымдівае нашых землякоў.

«Мае сябры з Беларусі, якія ўваходзяць у беларускія суполкі і чаты, напісалі мне, што якраз сям’я пераязджае з Беларусі сюды, і шукае працу дзяўчынка як цырульнік. І мы сустрэліся. І адразу Света выйшла на працу. Яна добра выконвае сваю працу. Нашыя кліенткі-полькі, якія нават першы раз прыйшоўшы да нас у салон (цяпер жа Света яшчэ не дужа добра гаворыць па-польску), але ўсё роўна, атрымаўшы адзін раз нейкую паслугу, вяртаюцца. Таму што яны бачаць, што гэта нашмат вышэй узроўнем, чым у польскіх салонах. Таму вяртаюцца вельмі часта», – дзеліцца меркаваннем пра сваю калегу і падначаленую ўладальніца салону Вольга.

Святлана за працаю.
Фота: «Белорус беларусу»

ПРА ТРАЎМАВАНАСЦЬ ДЗЯЦЕЙ

«Я фізічна стамлялася, калі ўжо пайшлі кліенты. Але маральна я адпачывала тут. Я пачувалася дома. А колькі наогул за гэты год я ўбачыла дзяўчатак, якія рэзка і ну, проста пэўна – пасівелі. Дзеці нашыя ў Беларусі паказвалі псіхасаматычны стрэс. І пачалі з восені 2020 года… Пачалі бегаць начамі – панічныя атакі, сікацца. Думалі, можа, тут міне. Не. Яно тут не мінула. Яно захавалася. Крыху зменшылася, але ўсё роўна ёсць такі момант», – кажа Святлана.

Бацькі лічаць, што дзеткам неабходная псіхалагічная дапамога, бо яны сняць кашмары, перажываюць панічныя атакі, самнамбулізм.

Сын Святланы Кірыл.
Фота: «Белорус беларусу»

ПРА САЛІДАРНАСЦЬ

Кіраўніца салону Вольга і Святлана вырашылі падтрымаць рэпрэсаваных беларусак і беларусаў у сваю чаргу: «Гледачам праграмы мы дамо зніжку 30 % на першы візіт да майстроў Святланы і Юлі (яшчэ адной спецыялісткі з Беларусі). Да Юлі на манікюр і педыкюр, а да Святланы – на ўсе цырульніцкія паслугі. Кодавае слова: «Беларус – беларусу».

Андрэй.
Фота: «Белорус беларусу»

З вамі праект «Беларус – беларусу». Праграма, якая сведчыць, што беларускую салідарнасць немагчыма знішчыць.

Калі б вы хоць нечым маглі дапамагчы нашым героям, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.