Ахвотных столькі, што адкрыў курсы каляднікаў


Чаму беларусам цікава калядаваць? Яны робяць гэта больш за 1000 гадоў і ўсё не накалядуюцца! Адкуль гэткая любоў да калядак, ведае гісторык, экскурсавод і грамадскі актывіст Цімох Акудовіч.

Цімох Акудовіч стварыў праект «Вольная мова»: сайт, суполка на Facebook. Гэты праект дазваляе кожнаму ахвотнаму паспрабаваць гаварыць па-беларуску ва ўтульных і камфортных умовах, без страху і сарамлівасці.

Артыкулы
З’явіўся моўны онлайн-клуб для тых, хто дасюль саромеецца пачаць размаўляць па-беларуску
2021.10.01 17:50

На Каляды Цімох дадаткова ўзяўся навучыць беларусаў калядаваць. Ён робіць гэта 20 гадоў і мае багаты досвед. Гэтаю зімой ён ладзіць заняткі каляднікаў у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.

Чаму беларусам зрабілася суперважна авалодаць беларускаю моваю? Адкуль запыт на яе? Што самае файнае ў калядаванні ды што найбольш любіць сам Цімох? Чаму Каза – адзін з галоўных персанажаў калядак і хто можа выконваць ейную ролю? Ці дазваляецца калядаваць жанчынам? Ці заўсёды людзі прыязна сустракаюць каляднікаў і як гаспадары збываюць няпрошаных гасцей?

У граматычнай частцы патлумачым асаблівасці ўжывання словаў «рог», «вугал» і «кут», «стасункі» ды «варункі» і распавядзем, чым адрозніваецца рускі багатыр ад беларускага.

Спатыкацца = сустракацца – рус. встречаться

Вольная мова – рус. свободный язык

Зрэшты – рус. впрочем

Павольна – рус. медленно

Натхненне – рус. вдохновение

Запыт – рус. запрос

Паўплываць – рус. повлиять

Заўважаць – рус. замечать

Шанаваць – рус. ценить

Годнасць – рус. достоинство

Раптам – рус. вдруг

Вынік – рус. результат

Няблага – рус. неплохо

Задавольваць патрэбу – рус. удовлетворять нужду

Абмежаванне – рус. ограничение

Вольна – рус. свободно

Гутарка – рус. беседа

Па шчырасці = адкрыта

Відавочна – рус. очевидно

Далучацца – рус. присоединяться

Менавіта – рус. именно

Пачастунак – рус. угощение

Пагрукацца – рус. постучаться

Неспадзяванка – рус. неожиданность

Ахвярны – рус. жертвенный

Сучасны – рус. современный

Істота – рус. существо

Бусел – рус. аист

Пашкодзіцца – рус. повредиться

Енчыць – рус. причитать

Завіхацца – рус. хлопотать

Засмярдзець – рус. завонять

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.