Прапаганда Лукашэнкі ўдарыла па Пуціну


Чаму прапагандысты Лукашэнкі кпяць з Пуціна? І чаму нават не спрабуюць пашырыць уласную аўдыторыю, адрынаюць нават памяркоўных беларусаў, працуючы выключна на зацятых ідэйных ябацек?

Пра гэта ды іншае Віталь Цыганкоў размаўляе з пісьменнікам і публіцыстам Севярынам Квяткоўскім.

Цікавыя думкі, якія прагучалі ў «Размове»:

  • Хлопчыкі загуляліся, бо ім далі поўны карт-бланш на тое, што можна малаціць у эфіры.
  • Прапагандысты Лукашэнкі выконваюць ролю службовых сабакаў. Іх задача – ахоўваць гаспадара.
  • На беларускую аўдыторыю прапаганда Лукашэнкі калі і ўплывае, то толькі на самых адданых ябацек. Толькі на тых, хто не ў стане думаць самастойна.
  • Забяры ў сілавікоў, верных Лукашэнку – і гэта будуць папросту абсалютна нікому не цікавыя людзі.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».