Пазбавяць маёмасці і запішуць у «экстрэмісты»?


Пашпарт новай Беларусі – з аднаго боку, утопія і рызыка для яго ўладальніка, якога запішуць у «экстрэмісты», з другога боку – пастка для Лукашэнкі, лічыць Дзмітрый Балкунец. Праект можа адбыцца, як у свой час стала з жэнеўскім пашпартам, лічыць Кірылюк. Глядзіце новы «Двубой» з Цыганковым.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец называе праект пашпарта новай Беларусі ўтопіяй і лічыць, што лепей Кабінету Святланы Ціханоўскай сканцэнтраваць свае намаганні на спрашчэнні працэдуры атрымання праезных дакументаў для грамадзянаў Беларусі за мяжою і на падаўжэнні дзейных дакументаў.

Праўнік Міхаіл Кірылюк лічыць, што ўсё магчымае, як у свой час стаў магчымым і жэнеўскі пашпарт, бо мы можам рабіць тое, што не забароненае міжнародным правам, нават калі яно і не прадугледжанае. І пашпарт новай Беларусі падпадае пад гэта: «Увогуле, увесь гэты палітычны рух з пашпартам ідзе на карысць беларусам».

Каментар
«Жэнеўскі пашпарт»: як яго атрымаць, што ён дае, ці замяняе пашпарт грамадзяніна
2023.09.27 08:00

Працяг дыскусіі глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Дзмітрый Балкунец, палітычны аналітык

Міхаіл Кірылюк, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.