Беларуская мова вырве Беларусь з «русского мира»


Дзяржаўная палітыка Лукашэнкі скіраваная на ўтрыманне Беларусі ў межах «русского мира». Нашая краіна нават апынулася ўцягнутая ў вайну супраць Украіны! Але беларусы яшчэ маюць шанец пакінуць «рускі карабель».

Госць новага выдання «Мова нанова» – грамадскі дзеяч Кірыл Атаманчык, які жыве ў Вільні. Яму выпаў гонар уваходзіць у беларускі грамадскі камітэт для ўшанавання памяці паўстанцаў, што рыхтаваў перахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільні ў 2019 годзе.

Кірыл карыстаецца чатырма мовамі: беларускаю, расейскаю, літоўскай і англійскай. Ён падзяліўся бачаннем праблемы моваў і захавання культурнае спадчыны. Мова па-ранейшаму застаецца толькі сродкам камунікацыі ці зрабілася ідэалагічным маркерам? Ад якой памылкі, зробленай расейцамі, уберажэ беларусаў вывучэнне расейскае мовы? Што адчуваў Кірыл, калі рыхтаваў перахаванне Кастуся Каліноўскага? Чаму карысна клапаціцца пра беларускую спадчыну за межамі Беларусі?

Кірыл збірае грошы на рэнавацыю прыгожага помніку беларускаму драматургу Францішку Аляхновічу (1883–1944), які адным з першых распавёў свету пра лагеры ГУЛАГу ў кніжцы «У капцюрох ГПУ» (1933).

Вы таксама можаце ахвяраваць грошы на рэнавацыю помніка з краін ЕЗ, ЗША і Канады:

  • Назва: Gudų Kultūros Draugija Lietuvoje
  • SWIFT: CBVILT2XXX
  • BANK CODE: 70440
  • IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
  • Пазнака: Donation for Monument
Гісторыі
Найвядомейшы абмен палітзняволенымі беларусамі. Пра Францішка Аляхновіча
2022.09.06 10:49

Пра Францішка Аляхновіча і пра тое, што ні пры якой сітуацыі нельга супрацоўнічаць з дябальскаю сілаю спецслужбаў, распавядае адно з выданняў «Лабірынтаў»:

Замест граматычнае часткі вядоўца Віктар Шукеловіч распавёў пра могілкі Росы – галоўнае месца беларускае памяці ў Вільні.

Грамадскі дзеяч – рус. общественный деятель

Асоба – рус. личность

Выпадак – рус. случай

Намагацца = старацца

Асяродак – рус. окружение

Дзённік – рус. дневник

Заўвага – рус. Замечание

Фармавалася асоба – рус. формировалась личность

Адлік – рус. отсчет

Усвядоміць – рус. осознать

Прастора – рус. пространство

Скіраваны – рус. направлен

Крыж – рус. крест

Юнацкі ўзрост – рус. юношеский возраст

Сродак – средство

Ставіцца – рус. относиться

Жывучы – рус. проживая

Натуральна – рус. естественно

Распавесці = расказаць

Выключна – рус. исключительно

Шчыры – рус. искренний

Узмацняцца – рус. усиливаться

Усведамляць – рус. осознавать

Абставіны – рус. обстоятельства

Павольны шлях – рус. медленный путь

Крок – рус. шаг

Уласны прыклад – рус. личный пример

Безумоўна – рус. безусловно

Адзіная дзяржаўная – рус. единственная государственная

Знікнуць – рус. исчезнуть

Грамадская дзейнасць – рус. общественная деятельность

Імпэт – рус. порыв

Марнаваць час – рус. тратить время

Кшталт – рус. вид

Якасны – рус. качественный

Існаваць – рус. существовать

Спадчына – рус. наследие

Могілкі – рус. кладбище

Аднаўленне – рус. восстановление

Перазахаванне – рус. перезахоронение

Зруйнаваны – рус.

Неахайны – рус. неаккуратный

Часовы – рус. временный

Шкада – рус. жаль

Файны = добры

Прапанова – рус. предложение

Захаваць – рус. сохранить

Здымкі – рус. съемки

Дбаць = клапаціцца – рус. заботиться

Папярэднік – рус. предшественник

Спачын – рус. упокоение

Падзея – рус. событие

Нешта неверагоднае – рус. что-то невероятное

Шанаваць – рус. почитать

На грамадскіх пачатках – рус. на общественных началах

На вокладцы выкарыстаны малюнак Віктара Джэвагі