Святлана Курс: Лукашэнка – лялечка-бібабо


Пісьменніца Святлана Курс у жорсткіх і яскравых вобразах апісала цяперашняю беларускую рэчаіснасць, падзялілася думкамі пра характар беларусаў і ўзняла пытанні, якія пакуль замоўчваюцца.

Журналістка і пісьменніца Святлана Курс (псеўданім Ева Вежнавец) была адной з першых аўтарак, якія выдалі свае кнігі ў створаным Святланай Алексяевіч выдавецтве «Пфляўмбаўм».

Святлана Курс падзяліся сваім разуменнем нядаўняга мінулага і бліжэйшай будучыні Беларусі на простых і зразумелых прыкладах. Чаму яна не змагаецца з траўмай, якою для яе сталіся падзеі 2020–2021 года? Чаму яна лічыць Лукашэнку лялечкай-бібабо і хто тады лялькаводы? Якою яна хацела б бачаць новую Беларусь? Чаму Маладзечна можа быць узорам для ўсёй краіны? Чым здзівіў беларускі народ і ў якім выпадку можна адсячы галаву некалькі разоў?

Традыцыйна гледачоў чакаюць разнастайныя моўныя цікавінкі, а ў граматычнай частцы мы нагадаем словы, у якіх беларусы часцяком ставяць націск не там, куды трэба.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum