Францыск Скарына не першадрукар? Як узнік кнігадрук


Францыск Скарына 6 жніўня 1517 года выдаў «Псалтыр» на старабеларускай мове. Але ці першадрукар ён? Што такое «Алмазная сутра», хто такія Ёган Гутэнбэрг і Швайпольт Фіёль? Тлумачым на катах, як узнік кнігадрук, у гісторыі ад «Вусоў Скарыны».

Кожны школьнік у Беларусі ведае, што наш Францыск Скарына – першадрукар. І многія нават могуць назваць дату, калі ён выдаў першую кнігу – 1517 год. Аднак першае друкаванае выданне ў свеце паўстала ў Кітаі яшчэ ў 868 годзе, яно было выкананае метадам ксілаграфіі і называлася «Алмазная сутра». У Еўропе ж кнігадрук распаўсюдзіўся дзякуючы вынаходцы Ёгана Гутэнбэрга – друку праз набор асобных літараў. Каля 1450 года ён выдаў 42-радковую Біблію на лаціне. А вось першае славянскае кірылічнае выданне з’явілася ў 1491 годзе ў Кракаве і называлася «Актоіх». Яго аўтарам быў немец Швайпольт Фіёль, які служыў каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Казіміру. Аднак чаму менавіта Францыска Скарыну мы лічым першадрукаром? І ў чым ягонае значэнне, на адрозненне ад папярэднікаў?

Глядзіце апошняе выданне другога сезону праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.