Рэжым Лукашэнкі сцеле сабе саломку, каб пераабуцца


Як прапагандзе ўдалося зрабіць з большасці грамадзянаў Расеі прыхільнікаў вайны і ненавіснікаў украінцаў? Чаму беларускія дзяржаўныя СМІ з пачатку вайны амаль цалкам паўтараюць расейскія наратывы? У той час як Лукашэнка спрабуе пераабуцца, змякчыць сваю рыторыку, а Макей піша лісты еўрапейцам з заклікам да дыялогу, ці будзе прапаганда мяняць сваю рыторыку?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў з медыяэкспэртам Паўлюком Быкоўскім.

Пэўныя думкі, што выказаў Паўлюк Быкоўскі ў часе «Размовы»:

  • галоўная задача прапаганды рэжыму Лукашэнкі – апраўданне любых дзеянняў султана,
  • у 2020 годзе расейскія прапагандысты прывезлі ў Беларусь і свае наратывы,
  • прапаганда рэжыму парушае канцэпцыю аб інфармацыйным суверэнітэце Беларусі,
  • БелТА бярэ кантэнт з ТАСС ды іншых расейскіх агенцтваў, але ўносіць некаторыя змены,
  • у прапагандзе Лукашэнкі вайна Расеі супраць Украіны адышла на другі план, а больш увагі надаецца дапамозе ўцекачам.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».