«Гэта нашая характэрная рыса, відаць». Інтэрв'ю Зянона Пазняка да Дня Волі


Якія рысы беларусаў раскрывае гісторыя стварэння Беларускае Народнае Рэспублікі? Чаму важна скарыстацца сённяшняй магчымасцю і дабіць Расейскую імперыю, увасобленую ў Расеі Пуціна?

Госць новага выдання праграмы «Мова нанова»Зянон Пазняк, беларускі палітык, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ, лідар беларускага нацыянальнага адраджэння ў канцы ХХ стагоддзя.

Абвясціўшы незалежнасць БНР 25 сакавіка 1918 года, нацыянальныя дзеячы ўвасобілі беларускую нацыянальную ідэю ў незалежнай дзяржаве. Сёння беларусы адзначаюць гэтую падзею як Дзень Волі.

Вядоўца Віктар Шукеловіч распытаў Зянона Пазняка пра свята 25 Сакавіка. Якую ролю адыграла беларуская мова ў вызначэнні межаў БНР? Чаму наш госць катэгарычна не згодны з думкаю, быццам беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя быў слабы, а ягоныя дзеячы – адарванымі ад жыцця летуценнікамі? Чаму Зянон Пазняк лічыць абвяшчэнне незалежнасці БНР найвялікшай падзеяй у гісторыі Беларусі? Пры якой умове Расея перастане быць пагрозаю для беларусаў ды іншых суседзяў?

Таксама маем невялічкі бонус: вы даведаецеся, што значыць «кудра», адметнае слова з Суботнікаў, роднай мясціны Зянона Пазняка.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.