Сакрэтная зброя супраць пратэстаў. Сатырычнае шоу


Вясна. Дзень Волі. Новая хваля пратэстаў. Агент МУС спаліўся. Сілавікі пераходзяць да плану Б! Тым часам чыноўнікі селі выпраўляць Канстытуцыю, а «Хай так TV» пагутарыў з пісьменнікам Паўлам Касцюкевічам пра гумар.

  • Самы разумны сярод сілавікоў
  • Добрая навіна пра ўзровень шчасця ў Беларусі
  • Чыноўнікі чытаюць прапановы паправак у Канстытуцыю
  • Зуброў у Беларусі пабольшала. Зубры нешта ведаюць…
  • Міліцыянта праводзяць на службу
  • Паштовую скрынку Генадзя Давыдзькі ўзламалі
  • Павел Касцюкевіч – пра фантан з жабамі на месцы арт-дырэктара, ад чаго хаваюцца беларускія празаікі, пра англійскае стаўленне да гумару, ці існуе менталітэт і ці трэба 40 гадоў бадзяцца па пустэльні, каб зрабіцца вольнымі.

Павел Касцюкевіч – пісьменнік, першы лаўрэат прэміі Гедройца за лепшую празаічную кнігу і былы арт-дырэктар легендарнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Зрабіце добрую справу – напішыце ліст палітвязню. У Беларусі іх каля 300. Выберыце сабе аднаго і напішыце яму ліст.