Пра скандал з Лукашэнкам, веру ў сілавікоў і цэнзуру з-за «бацькі» – на паліграфе актор Ігар Сігоў


Былы купалавец, актор Ігар Сігоў шчыра расказвае пра сваё жыццё ў эміграцыі ў праграме «Шчыра кажучы».

Самы высокі ганарар Ігара Сігова ў Расеі быў 600 долараў, а ў Польшчы даводзілася працаваць таксістам за 200 еўраў у тыдзень. Але гэта не азначае, што пасля нападу Расеі на Украіну Ігар Сігоў сумуе па сваіх расейскіх ролях. А вось рэальна каго ён не супраць сыграць – гэта Лукашэнку:

«Гэтая постаць будзе цікавая потым, калі зменіцца ўлада. Трэба будзе штосьці ставіць гістарычнае. А хто лепш за мяне грае нягоднікаў?»

А вось у серыяле «Працэсы» беларускага сілавіка на самай высокай пасадзе Ігар Сігоў ўжо сыграў.

ВІДЭА
Новая серыя «Працэсаў». «Патрыятычнае практыкаванне» – як працуе «фабрыка патрыятызму»
2023.12.02 11:00

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці сутыкаўся Ігар Сігоў з цэнзураю?
  • Ці плануе вярнуцца ў Беларусь?
  • Дзе і кім працуе ў Польшчы цяпер?

belsat.eu