Беларусь – краіна, пераможаная русіфікацыяй


26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Закон аб мовах, які надаў беларускай статус адзінай дзяржаўнай. Якія этапы развіцця (або заняпаду) прайшла беларуская мова за гэтыя гады, як мянялася стаўленне да яе з боку ўлады і грамадства? Чаму апошнія дні Аляксандр Лукашэнка раптам загаварыў пра неабходнасць ведаць беларускую мову?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым абмяркоўваў галоўны рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў.

Некаторыя думкі, агучаныя Валерам Булгакавым у часе «Размовы»:

  • Закон аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове разварушыў асінае гняздо.
  • Поспех Лукашэнкі на выбарах 1994 года палягае ў тым ліку на кансалідацыі пазіцыі людзей, не задаволеных моўнаю сітуацыяй.
  • У рашэнні Лукашэнкі надаць расейскай мове статус дзяржаўнай было імкненне сімвалічна расправіцца з палітычнымі апанентамі – БНФ.
  • Цяпер ідзецца не пра беларусізацыю, а пра дэрусіфікацыю.
  • У Менску ў беларускія школы – велізарны конкурс.
  • Магчыма, пасля рэферэндуму для людзей беларускае культуры стане магчымым выжываць у Беларусі.