Сотні дзяцей у Беларусі і за мяжою сустракаюць Каляды і Новы год без бацькоў


Падрабязней пра тое, як дзеці палітзняволеных сустракаюць святы – у праграме «Беларускі свет».

Перадусім дзеці чакаюць сваіх бацькоў, але і падарункаў пад навагоднюю ялінку таксама. Каб дзеці палітвязняў, пазбаўленыя бацькоў, не засталіся яшчэ і без святаў, беларусы зноў аб’ядноўваюцца. Дабрачынныя фонды «BYSOL», «Краіна для жыцця» і многія іншыя, а таксама сотні беларусаў з розных краінаў свету разам рыхтуюць маленькім беларусам навагоднія і калядныя цуды.

Вольга два гады сустракала святы за кратамі і ўзгадвае, што ў кожным лісце сын пісаў жаданні на Новы год, каб мама была побач. Цяпер яна разам з сынам і мужам сустракае святы ў Варшаве. Чаго чакае пад ялінку ейны сын?

«Я не ведаю, што я напішу Дзеду Марозу. Мяне больш за ўсё мама хвалюе. […] Калі мама вызвалілася, я ні пра што больш не думаю, толькі пра маму».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Ганчарная майстэрня «Каляда» ў Тбілісі

belsat.eu