Беларускіх футбалістаў звольняць за пратэст супраць гвалту


У беларускім спорце плануецца вялікая чыстка ад усіх нядобранадзейных. Хто можа пад яе трапіць, калі шмат спартоўцаў з выказанаю грамадзянскаю пазіцыяй ужо за межамі Беларусі? Чаму ў самых папулярных відах спорту, футболе і хакеі, апошнія гады – адны правалы, як на клубным узроўні, так і на ўзроўні нацыянальных зборных? Якімі мусяць быць дачыненні дзяржавы і спорту ў новай Беларусі?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў у «Размове» з галоўным рэдактарам беларускага спартовага выдання «Трибуна» Алегам Гаруновічам.

Некаторыя думкі, што агучыў у часе «Размовы» Алег Гаруновіч:

  • Ёсць інфармацыя, што будзе чыстка футбалістаў, якія выступілі супраць гвалту ў верасні 2020 года.
  • Цікава, ці будуць футбалісты абараняць сваіх калегаў.
  • Выглядае, што некаторыя футбалісты спадзяюцца чарговы раз адмаўчацца і паглядзець, як рэпрэсуюць іхных таварышаў.
  • Калі чую прозвішча Кавальчук, у мяне ўсё апускаецца. Не магу прыгадаць, што ён увогуле зрабіў добрага для спорту, ён дзеіць толькі на разбурэнне.
  • Спартоўцы самі шмат чаго зрабілі, каб за іх ніхто не заўзімаўся.
  • Зборная Беларусі па футболе мінулаю восенню ніяк не падтрымала беларусаў: яны проста запхалі языкі ў азадкі.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: euroradio.fm; Yves Herman / Reuters / Forum