Стаў сусветна вядомым насуперак бацьку. Фэрдынанд Рушчыц


Ён павінен быў стаць юрыстам, але насуперак бацьку стаўся мастаком, творамі якога захапляліся далёка за межамі Беларусі. У 38 гадоў стварыў сваю апошнюю карціну і радыкальна змяніў кірунак дзейнасці.

Фэрдынанд Рушчыц (1870–1936) нарадзіўся ў Багданаве каля Валожына. З дзяцінства любіў маляваць, але бацька, шматгадовы чыноўнік, быў супраць. Фэрдынанд вымушаны быў паступіць на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту, але прырода ўзяла сваё – і праз пару гадоў перавёўся ў акадэмію. Яго вучылі Шышкін, Куінджы і Рэпін. А ў 1898-м ягоную дыпломную працу «Вясна» набыў Трацякоў.

Фэрдынанд Рушчыц аб’ездзіў Еўропу, але не спакусіўся замежнымі пейзажамі і па вяртанні выбухнуў цыклам карцінаў, якія зрабілі яго сусветна вядомым. Аднак у 38 гадоў Рушчыц на ўзлёце сваёй мастацкай кар’еры радыкальна мяняе кірунак дзейнасці. Што паўплывала на такі выбар? Які ўнёсак Рушчыц зрабіў у беларускую культуру і паўплываў на жыццё фатографа Яна Булгака ды мастакоў Пятра Сергіевіча і Міхаіла Сеўрука? Як з Рушчыцам звязаныя Крэўскі, Лідскі і Мірскі замкі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні знойдзеце ў новым выданні праграмы Цімоха Акудовіча «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons