Беларусы на перамогуць без гэтага. Нацыянальная ідэя. Факты пра БЧБ і сцяг Лукашэнкі


Як вярнуць у Беларусь гістарычныя нацыянальныя сімвалы? У чым нацыянальная ідэя для беларусаў? Сенсацыйныя факты пра сцяг Лукашэнкі і сэнсы беларускай сімволікі – у новым выданні ток-шоу «План: Б».

Дзяржаўная ідэалогія эпохі Лукашэнкі грунтуецца на тым, што беларусы як нацыя з’явілася дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі, што мы нібыта заўсёды былі братамі з Расеяй. Чаму гэта не так, тлумачаць госці ў студыі.

Публіцыст Сяргей Дубавец, ксёндз Вячаслаў Барок і рэжысёр Андрэй Курэйчык правядуць кароткі гістарычны курс ліквідацыі непісьменнасці і распавядуць пра сэнс нацыянальных сімвалаў ды неабходнасць захаваць нацыянальную ідэю беларусаў, без чаго перамагчы беларускага ўзурпатара сёння немагчыма.

Таксама гаворка пойдзе пра сімвалы рэжыму Лукашэнкі, які той запазычыў у БССР, перадусім – чырвона-зялёны сцяг.

«Для мяне гэта чырвоны сцяг, – абураецца ксёндз Вячаслаў Барок. – Не важна, што там зялёная дадалася паласа. Усё ж такі гэта чырвоны сцяг, які быў навязаны ў Беларусі Савецкім Саюзам, а гэта быў час няволі. Пад гэтым сцягам знішчалася перманентна Беларусь, адбываўся генацыд нацыі. Знішчалася жыццё рэлігійнае, духавенства, цэрквы, касцёлы. Знішчаўся чалавек, сумленне чалавека, знішчалася ўсё – культура, літаратура, мастацтва. І гэта адбывалася пад чырвоным сцягам. Сённяшні генацыд у Беларусі таксама адбываецца пад гэтым сцягам».

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu