Беларускі фільм пра жнівень-2020 ашаламіў усю Еўропу


Дзяніс Дудзінскі зноў выходзіць на сцэну, а Аляксей Палуян паказвае фільм пра беларускія пратэсты па ўсёй Нямеччыне.

Ужо больш як месяц актор і тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі жыве ва Украіне. Там ён нарэшце зноў выйшаў на сцэну. 21 ліпеня ў Кіеве Дзяніс адыграў знаёмы менскай публіцы монаспектакль «Чэхаў і ўсе-ўсе-ўсе». Гэта пакуль што адна з нешматлікіх пастановак у сённяшнім рэпертуары Сучаснага мастацкага тэатру, які быў выціснуты з Беларусі і вымушана пераехаў у Кіеў. Цяпер гэта «СМТ за кардонам», і Дзяніс Дудзінскі зноў выходзіць на сцэну, а Аляксей Палуян паказвае фільм пра беларускія пратэсты па ўсёй Нямеччыне. – адзіны актор з трупы, які фізічна там жа, дзе і тэатр.

Дакументальны фільм «Смеласць» пра беларускія пратэсты шырока паказваецца не ў Беларусі, дык хоць у пракаце Нямеччыны. Яго рэжысёр Аляксей Палуян вандруе ад пляцоўкі да пляцоўкі, як рок-зорка, і ладзіць у кіназалах акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Першая акцыя адбылася на публічнай прэм’еры фільму «Смеласць» на Берлінскім кінафестывалі яшчэ ў чэрвені. Аляксей распавёў «Белсату» пра тое, як праходзяць паказы, пра «Берлінале» і пра тое, калі фільм убачаць беларусы.

Калаж: кадры з фільму Courage, рэж. Аляксей Палуян