«У мяне і да вайны не было такой прывязанасці да нейкіх рэчаў. А цяпер і пагатоў, абсалютна няма. Ты разумееш, што ты гатовы кінуць любыя рэчы, таму што яны не важныя. Галоўнае – захаваць жыццё дзецям, сабе. І я думаю, што нават у мірным жыцці нам стане яшчэ больш пофіг на нейкія дробныя рэчы», – разважае Сяргей пра тое, як вайна змяніла ягонае стаўленне да жыцця.
Пра жыццё пад акупацыяй, а таксама пра новыя жыццёвыя прыярытэты ў ваенны час – глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».
Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.
Калаж з фота: president.gov.ua