Лукашысты рэкетуюць бізнес


Як сілавікі Лукашэнкі будуць захопліваць бізнес? Чаму ў рэжыму не атрымаецца гандлявацца з Захадам аб адмене санкцыяў? Чым бізнесоўцы ў Беларусі падобныя да габрэяў у нацысцкай Германіі?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі былі спікер Народнай амбасады Беларусі ў Літве Бэла Фокс, старшыня ГА «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, а таксама галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў.

Некаторыя тэзы з выступаў удзельнікаў праграмы.

Андрэй Дзмітрыеў:

  • Санкцыі прымусяць рэжым будаваць розныя шэрыя схемы праз Расею
  • Рэжым Лукашэнкі сваімі дзеяннямі за апошні год звёў да нуля вартасць сваіх словаў
  • Налёты на бізнес – лагічны вынік павелічэння ролі сілавікоў

Бэла Фокс:

  • Кожны дзень я прачынаюся і засынаю з думкай аб тым, колькі ў нас ахвяраў і якая вялікая колькасць палітзняволеных
  • Ціск на ІТ можа быць звязаны са страхам рэжыму перад кібер-партызанамі
  • Літва ўжо збіраецца выдаткаваць € 15 млн, каб збудаваць плот на мяжы з Беларуссю

Павел Свярдлоў:

  • Гэта ўлады выбудавалі свае стасункі з Захадам так, што ён не знайшоў ніякага іншага выйсця, як увесці санкцыі
  • Бізнес у Беларусі можна весці толькі і выключна пад асабістыя гарантыі аднаго чалавека, пазіцыя якога можа хутка памяняцца
  • Абяцанням уладаў Беларусі ўжо больш не будуць верыць

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Hавiны
«Не даюць бізнесоўцам пераканаць сябе, што ўсё будзе добра». Эксперты пра справы «21vek.by» і «Юркас»
2021.06.23 18:25

Зміцер Міцкевіч belsat.eu